Пра ліцэнзіі

Creative Commons has updated its Master Terms of Service and Master Privacy Policy, effective November 7, 2017. Before continuing on our websites or using our services, please review.

Што робяць нашы ліцэнзіі

Аўтарска-прававые ліцэнзіі і інструменты Creative Commons выпрацоўваюць баланс унутры традыцыйнай устаноўкі "усе правы абаронены", якую стварае аўтарскае права. Нашы інструменты даюць кожнаму ад індывідуальнага аўтара да буйных кампаній і ўстаноў просты стандартызаваны спосаб прадаставіць дазвол на выкарыстанне іх творчасці. Спалучэнне нашых інструментаў і нашых карыстальнікаў - гэта велізарныя лічбавыя суполкі, якія растуць, сукупнасць кантэнту, які можна капіраваць, распаўсюджваць, змяняць, рэміксаваць і ствараць вытворныя творы, усё ў межах аўтарскага права.

Дызайн і абгрунтаванне ліцэнзіі

Усе ліцэнзіі Creative Commons маюць шмат важных агульных рысаў. Кожная ліцэнзія дапамагае творцам — мы называем іх ліцэнзіярамі, калі яны карыстаюцца нашымі інструментамі — захоўваць аўтарскія правы, дазваляючы ў той жа час іншым капіраваць, распаўсюджваць і пэўным чынам выкарыстоўваць свае творы —, прынамсі ў некамерцыйных мэтах. Кожная ліцэнзія Creative Commons таксама дазваляе ліцэнзіярам атрымліваць тое, чаго яны вартыя, за свае творы. Кожная ліцэнзія Creative Commons дзейнічае па ўсім свеце, і яе працягласць вызначаецца працягласцю прымянення аўтарская права (таму што яны базуюцца на аўтарскім праве). Гэтыя агульныя рысы ствараюць аснову, паверх якой ліцэнзіяры могуць абраць, ці надаваць дадатковыя дазволы, вырашаючы, якім яны бачаць выкарыстанне сваіх твораў.

Ліцэнзіяр Creative Commons адказвае на некалькі простых пытанняў перад тым, як абярэ від ліцэнзіі — па-першае, ці хачу я дазволіць камерцыйнае выкарыстанне, па-другое, ці хачу я дазволіць другасныя творы, таксама ён можа запатрабаваць ад усіх, хто выкарыстоўвае твор — мы называем іх ліцэнзіятамі —, рабіць гэтыя новыя творы даступнымі на такіх самых умовах ліцэнзіі. Такую ідэю мы называем "На тых самых умовах", і яна з'яўляецца адным з механізмаў, які (калі абраны) дапамагае лічбавым вольным творам развівацца і павялічвацца цягам часу. "На тых самых умовах" натхнёнае Стандартнай грамадскай ліценэнзіяй GNU, якой карыстаюцца шматлікія свабодныя і адкрытыя праекты праграмнага забеспячэння.

Нашы ліцэнзіі не ўплываюць на свабоды, якія закон дае карыстальнікам твораў, якія ў адваротным выпадку абаронены аўтарскім правам, такія як выключэнні і абмежаванні аўтарскага права, напрыклад, добрасумленная дзелавая практыка. Ліцэнзіі Creative Commons патрабуюць, каб ліцэнзіяты атрымлівалі дазвол рабіць з творам усё тое, што закон захоўвае выключна за ліцэнзіярам, і што ліцэнзія не дазваляе прама. Ліцэнзіяты павінны пазначаць ліцэнзіяра, захоўваць некранутымі паведамленні аб аўтарскіх правах на ўсіх экземплярах твору і спасылацца на ліцэнзію экземпляраў твору. Ліцэнзіяты не могуць карыстацца тэхналагічнымі мерамі абмежавання дасягу іншых асоб да твору.

Паспрабуйце наш просты абіральнік ліцэнзій.

Тры "слаі" ліцэнзій

Машыначытальны

Чалавекачытальны

Але паколькі большасць творцаў, педагогаў і навукоўцаў на самай справе не юрысты, мы таксама робім ліцэнзіі даступнымі ў фармаце, які нармальныя людзі могуць чытаць - Простае падсумаванне (таксама вядомым як "чалавекачытальная" версія ліцэнзіі). Простае падсумаванне - гэта зручны даведнік для ліцэнзіяраў і ліцэнзіятаў, які абагульняе і выказвае некаторыя з найбольш важных тэрмінаў і ўмоў. Разглядайце Простае падсумаванне як інтуітыўна зразумелы інтэрфейс для Юрыдычнага кода, хоць ён сам па сабе не з'яўляецца ліцэнзіяй, і яго змесціва не з'яўляецца часткай самаго Юрыдычнага кода.

Апошні слой канструкцыі ліцэнзіі вызначае, што праграмнае забеспячэнне, з пошукавых сістэм да офіснай прадукцыйнасці рэдагавання музыкі, адыгрывае вялікую ролю ў стварэнні, капіраванні, раскрыцці і распаўсюджванні твораў. Каб аблягчыць для вэб веданне таго, што твор даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons, мы прадстаўляем "машына чытальную" версію ліцэнзіі - кароткі выклад асноўных свабод і абавязкаў, які запісваецца ў фармаце, які праграмныя сістэмы, пошукавыя рухавікі і іншыя віды тэхналогій могуць зразумець. Для гэтага мы распрацавалі стандартызаваны спосаб апісаць ліцэнзіі, каб праграмнае забеспячэнне магло зразумець пад назвайCC Rights Expression Language (CC REL).

Пошук адкрытага кантэнту - гэта важная функцыя, якая ўключана ў наш падыход. Вы можаце выкарыстоўваць Google , каб шукаць кантэнт пад Creative Commons, шукаць малюнкі ў Flickr, музычыя альбомы ў Jamendo, і агульныя медыя ў spinxpress. Wikimedia Commons, мульцімедыя сховішча Wikipedia, таксама з'яўляецца асноўным карыстальнікам нашых ліцэнзій.

Усе разам, гэтыя тры слаі ліцэнзій робяць спектр правоў не толькі легальным падыходам. Гэта тое, што зразумела творцам, карыстальнікам іх твораў і нават самому Сеціву.

Ліцэнзіі

Пазначэнне аўтарства
CC BY

This license lets others distribute, remix, adapt, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Глядзець Падсумаванне ліцэнзіі | Глядзець юрыдычны тэкст

Пазначэнне аўтарства - На тых самых умовах
CC BY-SA

This license lets others remix, adapt, and build upon your work even for commercial purposes, as long as they credit you and license their new creations under the identical terms. This license is often compared to “copyleft” free and open source software licenses. All new works based on yours will carry the same license, so any derivatives will also allow commercial use. This is the license used by Wikipedia, and is recommended for materials that would benefit from incorporating content from Wikipedia and similarly licensed projects.

Глядзець Падсумаванне ліцэнзіі | Глядзець юрыдычны тэкст

Пазначэнне аўтарства - Без залежных твораў
CC BY-ND

This license lets others reuse the work for any purpose, including commercially; however, it cannot be shared with others in adapted form, and credit must be provided to you.

Глядзець Падсумаванне ліцэнзіі | Глядзець юрыдычны тэкст

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне
CC BY-NC

This license lets others remix, adapt, and build upon your work non-commercially, and although their new works must also acknowledge you and be non-commercial, they don’t have to license their derivative works on the same terms.

Глядзець Падсумаванне ліцэнзіі | Глядзець юрыдычны тэкст

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - На тых самых умовах
CC BY-NC-SA

This license lets others remix, adapt, and build upon your work non-commercially, as long as they credit you and license their new creations under the identical terms.

Глядзець Падсумаванне ліцэнзіі | Глядзець юрыдычны тэкст

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - Без залежных твораў
CC BY-NC-ND

Гэта ліцэнзія найбольш абмяжоўваючая з усіх шасці галоўных ліцэнзій, яна толькі дазваляе іншым спампоўваць вашы творы і дзяліцца імі з іншымі, пры ўмове таго, што яны прызнаюць ваша аўтарства, але яны не могуць змяняць творы або выкарыстоўваць іх у камерцыйных мэтах.

Глядзець Падсумаванне ліцэнзіі | Глядзець юрыдычны тэкст

Мы таксама прадастаўляем прылады, якія працуюць у сферы "усе правы прадастаўленыя" грамадскага здабытку. Наша прылада CC0 дазваляе ліцэнзіярам адмовіцца ад усіх правоў і змясціць твор у грамадскім здабытку, а наша Адзнака грамадскага здабытку дазваляе любому вэб карыстальніку "адзначыць" твор у якасці грамадскага здабытку.